ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен» у Вільні

23.08.2022 19:00 - 21:00 Architektūros fondas (Vitebsko g. 23) Бясплатнае

23 жніўня ў Вільні адбудзецца прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен» Яўгена Ацецкага.



Дата: 23 жніўня

Час: 19:00(час мясцовы)

Месца: Architektūros fondas, Vitebsko g. 23, Вільня


«Плошча Перамен» – праект Яўгена Ацецкага, фатографа і жыхара знакамітага мінскага двара, які выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Суседзі аб'ядналіся, каб разам пратэставаць даступнымі ім спосабамі, падтрымліваць адно аднаго і іншых гараджан.

Яўген дакументаваў жыццё супольнасці: ад з'яўлення першага мурала з «дыджэямі перамен» да акцый памяці ў гонар загінулага Рамана Бандарэнкі, выкрадзенага невядомымі з дзіцячай пляцоўкі ў двары.

У Вільні прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ