Прэзентацыя календара «Кожны дзень» і гістарычны квіз у Варшаве

09.12.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

9 снежня, у пятніцу, ініцыятыва ByProsvet, якая аб’ядноўвае ўвесь самвыдат Беларусі, прэзентуе каляндар «Кожны дзень».



Дата: 9 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


Вас чакае Гістарычны Квіз, арганізаваны з удзелам суполкі «Шляхецкія гульні», а таксама цікавосткі ад беларускага адукатара Сяржука Кедышкі («Школка Жалезнага Дравасека», «Шляхетны звяз»).

І, вядома, прыемныя прызы, сярод якіх — той самы каляндар!

У квізе могуць узяць удзел каманды да 8 чалавек (але вы можаце даслаць заяўку і на 1-2 асобы, пасля сфармуюць зборную каманду).

Зарэгістраваць сваю каманду для ўдзелу ў квізе можна па спасылцы, але ж памятайце — ммесцаў абмежавана.

Удзел у квізе — 20 злотых з чалавека. А так уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паказ фільма "Разам назаўжды" ў Празе

14.03.2026 (20:00 - 22:00) Edison Filmhub (Jeruzalémská 1321/2)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ