Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 - 24.04.2026 16:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У суботу, 11 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць».

Падчас адкрыцця будзе музычны выступ аўтара.

На выставе спадар Лявон пакажа серыю з васьмі карцін.

Кожная праца прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы-прымаўцы — «Бог не цяля, бачыць круцяля», «Не было б тое, было б што другое», «Рабі справу пільна, і тут будзе Вільня».

На карцінах багата туману, холаду, ценяў, неакрэсленасці — відаць, так аўтар бачыць сённяшні дзень ці будучыню свайго краю — Беларусі.

21 красавіка ў 18.00 плануецца аўтарская экскурсія Лявона Вольскага.

Выстава працуе да 24 красавіка.



Вам можа быць цікава

Канцэрт хору «Гук цішы» ў Варшаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

DZIECIUKI ў Торуні

30.05.2026 (21:00 - 23:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ