Прэзентацыя кніг «Свінні» і «Bloodlands 20/22» у Беластоку

06.10.2023 19:00 - 20:30 Беларускі хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У пятніцу, 6 кастрычніка, у Беластоку прэзентуюць кнігі «Свінні» Аляксандра Чарнухі і «Bloodlands 20/22» Алеся Плоткі.



Дата: 6 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб «Новая зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток


«Свінні» — першы фікшн-твор пра Беларусь-2020, што працягвае традыцыі «Запісак Самсона Самасуя». Гэта калейдаскоп вар’яцкіх выяў, настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Твор стаў арт-тэрапіяй для пражытага за апошнія гады. 

Арт-бук «Bloodlands 20/22» з дэкаланіальнай лінзай разглядае Беларусь і Украіну. Гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі А. Пілецкім і С. Крупажам. 

У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі. 

На прэзентацыі будзе і творчая сустрэча з аўтарамі. Рыхтуйце пытаннечкі! 


Так-так, і кнігі можна будзе набыць. Усе сродкі ад набыцця арт-бука ідуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка», створаны беларусамі ва Украіне для ваяроў-замежнікаў, найперш беларусаў.


 Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Беларускі кірмаш у Сан-Хасэ

10.05.2025 (11:00 - 16:00) Crazy Flower Studio (748 Coleman Ave)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ