ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя кніг «Зэкамерон» Максіма Знака і «Культура і супраціў» Таццяны Астроўскай у Варшаве

16.02.2023 18:30 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

У чацвер, 16 лютага, у Музеі Вольнай Беларусі прэзентуюць адразу два выданні: навуковае даследванне Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў» і расказы Максіма Знака «Зэкамерон».



Дата: 16 лютага

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 


«Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» — гэта перапрацаваная і часткова дапоўненая навуковая манаграфія даследчыцы.

Дакументальны раман «Зэкамерон», напісаны Максімам Знакам на Валадарцы, выдадзены ўжо на трох мовах — расійскай, беларускай і англійскай. 

У імпрэзе прымуць удзел аўтарка даследавання Таццяна Астроўская, перакладчык Алег Жлутка і абаронца Максіма Знака Сяргей Зікрацкі.

Выданні бясплатныя, падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі ў падарунак.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ