Бартарны speed friending у Кракаве

04.06.2026 18:30 - 20:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У чацвер, 4 чэрвеня, у Кракаве ладзяць бартарны speed friending.

Бартарны speed friending — гэта вечар абмену паслугамі, талентамі і карыснасцямі без грошай

Гэта вечар, дзе можна абмяняць свае стандартныя і нестандартныя суперсілы на патрэбныя і дзіўныя «лоты».

Можа, у кладоўцы вашага сэрца ўжо даўно ляжыць тое, што вы з радасцю зробіце для іншага чалавека? Напрыклад, торт «Напалеон» з дзяцінства, манікюр ці маркетынгавы аналіз брэнду? Ці дзве гадзіны ўважлівага слухання?

Прыносьце:

  • 1-3 рэчы, якімі вы гатовы падзяліцца;
  • 1-3 рэчы, якія шукаеце для сябе.


Арыенцір — паслуга, якую можна зрабіць на працягу аднаго дня. І, галоўнае — зрабіць яе з задавальненнем.

Прыходзьце знаёміцца, абменьвацца і трохі чараваць разам.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ