Прэзентацыя кнігі Артура Клінава ў Берліне

22.04.2022 18:00 - 20:00 HAU3 (Tempelhofer Ufer 1024) Бясплатнае
22 красавіка пісьменнік і мастак Артур Клінаў прэзентуе ў Берліне сваю новую кнігу «Восем дзён рэвалюцыі. Дакументальны часопіс з Мінска».

Дата: 22 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр «HAU Hebbel am Ufer», HAU3, Tempelhofer Ufer 1024, Берлін

У кнізе апісваюцца першыя восем дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Грунтуючыся на ўласным досведзе тых дзён — як асоба, грамадзянін, бацька, відавочца і ўдзельнік — Клінаў шукае карані гвалту, характэрнага для такіх палітычных сістэм.

Плануецца дыскусія з удзелам Артура Клінава і пісьменніцы Анэт Грэшнер, а таксама перакладчыца Ірына Герасімовіч прачытае ўрыўкі з яго кнігі на беларускай і нямецкай мовах.

Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ