У пятніцу, 4 красавіка, у Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».
Кніга выйшла ў новым варшаўскім выдавецтве «SayBeat».
Вялікі па аб’ёме двухтомнік (930 старонак) — вынік болей як двухгадовай аўтаравай працы па рэканструкцыі памяці сямейнай і ўласнай, якую ён наўмысна ажыццявіў практычна без дапамогі пісьмовых крыніц.
Мэтай было, сярод іншага, спраўдзіць, што і чаму насамрэч засталося ў памяці апавядальніка ад пачатку жыцця да 29 гадоў, якія падзеі, уражанні і ўспаміны сфармавалі ягонае «я». Аўтар імкнецца быць з чытачом максімальна шчырым і «не цураецца ніякіх тэмаў, выразаў і вобразаў», як сказана ў анатацыі.
Гэткую ж шчырую гутарку вы можаце чакаць і падчас асабістай сустрэчы з ім.
Тыя, хто ўдзельнічаў у краўдфандынгавай кампаніі, маюць шанс атрымаць свае асобнікі. Астатнія змогуць іх набыць.
Рэгіструйцеся праз мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org
Уваход вольны.