Выстава Сяргея Махнача «З падарожжа» ў Мінску

01.04.2025 - 13.04.2025 18:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6,50 рублі

 

У аўторак, 1 красавіка, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава Сяргея Махнача «З падарожжа».






Мастак Сяргей Махнач невыпадкова абраў радкі аднаго з вершаў Коласа ў якасці назвы сваёй выстаўкi жывапісу і графікі.

На часовай экспазіцыі мастак прэзентуе свае работы алеем і акрылам, а таксама шматлікія малюнкі каляровымі алоўкамі, частка з якіх была створана непасрэдна падчас падарожжаў.

Гасцей музея чакаюць творчыя творы, створаныя па матывах наведвання мясцiн у Беларусі і за яе межамі.

Прадстаўленую экспазіцыю, прысвечаную падарожжам, дапаўняюць работы, створаныя на лецішчы пад Мінскам і прысвечаныя беларускай прыродзе. Глядач убачыць у выставачных залах i некалькі аўтапартрэтаў Сяргея Махнача.

Не ўсе і не заўсёды бачаць у іх падабенства з аўтарам, але хай ён сам займальна раскажа пра кожны з гэтых партрэтаў і растлумачыць, чаму ён бачыць у іх сябе.



Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Аляксандр Ясінскі і Макс Шчур у Празе

30.04.2025 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music (Karmelitská 388/4)

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ