Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куды-небудзь прыязджаць, нешта рабіць і з’язджаць» ў Гданьску

27.03.2025 19:00 - 21:00 бар «Мірзам» (ul. Tandeta 1) Бясплатнае



У чацвер, 27 сакавіка, у Гданьску адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куды-небудзь прыязджаць, нешта рабіць і з’язджаць».





Гэта мастацкі раман, у якім шмат рэальных людзей і падзей. Менавіта таму гутарку з аўтарам будзе весці адна з гераінь кнігі — паэтка і псіхалагіня Кацярына Зыкава.

Што ў кнізе? СМС-кі са старой кнопкавай «Нокіі», якія становяцца пачатковымі кропкамі кожнай главы, падарожжы па Цэнтральнай Еўропе, хаос палітычных падзей, алкаголь, каханне, літаратура і, вядома ж, свабода. Будзе цёпла, шчыра і трошкі п’яна ад слоў.


Уваход вольны. Замаўляйце сабе месца (і калі жадаеце набыць, то і асобнік кнігі) праз дырэкт бара.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ