Прэзентацыя кнігі паэзіі Рамана Абрамчука «Вершы для храмаў, сіза, ічу» ў Варшаве

23.05.2024 19:00 - 21:00 бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5) Бясплатнае
 


У чацвер, 23 траўня, у бары «Карма» прэзентуюць паэтычны зборнік Рамана Абрамчука «Вершы для храмаў, сіза, ічу».






Дата: 23 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Карма», Aleja 3 Maja 5, Варшава 


Зборнік надоечы выйшаў у выдавецтве Дзмітрыя Строцава «Hochroth Minsk», а рэдактаркай кнігі стала Наста Кудасава.


 На прэзентацыі выступяць: 

Раман Абрамчук 

Дзмітрый Строцаў 

Наста Кудасава 

Fiołek з dj-сэтам



Раман Абрамчук — паэт, музыка, лідар мінскага гурта «Гарадскі вал».


 Уваход вольны.



Дарэчы, у гэты ж дзень, крыху раней, у 16.30 спадар Раман прэзентуе сваю кнігу і на беларускім стэндзе на варшаўскім кніжным кірмашы.

 Будзе аўтограф-сесія і распачнецца продаж кнігі!

 Час: з 16.30 да 17.20 (час мясцовы)

Месца: Варшаўскі кніжны кірмаш / Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad, Варшава


 Раім завітаць і туды, і туды!






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ