Прэзентацыя кнігі “Песня пра Цімура”

13.12.2019 19:00 - 20:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А) Уваход вольны

13 снежня (пятніца) у літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Адамовіча “Песня пра Цімура”.

"Каб не цягаць кіта за жабры, адразу скажу, што «Песьня пра Цімура» — найлепшая празаічная кніга гэтага году, адна зь лепшых — дзесяцігодзьдзя", — Наста Грышчук.

"Старанна выседжаныя гэгі «Камедзі-клаба», вінтажна-нафталінныя жарты Клуба вясёлых і знаходлівых, натужны закадравы смех сіткомаў — усё гэта ляціць на чытача, як пасажыры з перапоўненага аўтобусу", — Раман Хулдач.

"І зноў ад пафаснасці і прыдыхання некаторых рэцэнзій на гэты твор у мяне пачынае зводзіць сківіцы і вочы закатваюцца ўгару: чарговы шэдэўр, а калі ўжо што-небудзь нармальнае пачытаць можна будзе!" — Уладзімір Садоўскі.

Усё гэта новая кніга Андрэя Адамовіча. Таму, калі хочаце самастойна разабрацца, што гэта насамрэч за звер (закрэслена) твор і з чым яго есці, завітвайце ў музей Багдановіча. Разабрацца ў вас, канешне, не атрымаецца, але будзе магчымасць пазнаёміцца са стваральнікам "Песні..." і самім Цімурам Хомічам, падпісаць кнігу ў аўтара і ў персанажа — дзе яшчэ такое бывае!

13 снежня, 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А).

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ