Прэзентацыя кнігі пра Вольных Купалаўцаў у Варшаве

27.03.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Уваход — пажаданы данат у 30 злотых
У пятніцу, 27 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Лаппо «Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu».

Кніга распавядае пра лёс актораў Купалаўскага тэатра пасля 2020 года і пра феномен нацыянальнага тэатра ў выгнанні.

Кожны раздзел — гэта гісторыя асобнага спектакля, праз які раскрываюцца важныя тэмы, выклікі часу і досвед страты ды адраджэння.

Вас чакае сустрэча з Вольнымі Купалаўцамі, дзе вы зможаце:

  • паслухаць пра неверагодны лёс галоўнага тэатра Беларусі

  • сустрэцца з сапраўднымі зоркамі сцэны

  • адчуць дух жывога тэатра нават па-за межамі краіны

Жывая размова, асабістыя гісторыі і тэатр, які працягваецца насуперак усяму, — гучыць, як выдатны план!

Уваход — пажаданы данат у 30 злотых.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ