Прэзентацыя кнігі «Савецкія партызаны ў 1941-1944 гг. Міфы і рэчаіснасць» у Варшаве

21.03.2026 16:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У суботу, 21 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Богдана Мусяла «Савецкія партызаны ў 1941-1944 гг. Міфы і рэчаіснасць».

Богдан Мусял — нямецка-польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны.

Кніга раскрывае важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя.

Даследуюцца такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызанаў у Беларусі, колькасць страт у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ