Прэзентацыя кнігі «Вайна 1812 года. Рарытэты музеяў Беларусі» ў Мінску

14.04.2022 18:00 - 19:00 «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72) Бясплатнае

14 красавіка ў «Акадэмкнізе» адбудзецца прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Ракава «Вайна 1812 года. Рарытэты музеяў Беларусі».



Дата: 14 красавіка

Час: 18.00

Месца: «Акадэмкніга», пр. Незалежнасці, 72, Мінск

У кнізе прадстаўлены рарытэтныя прадметы з музеяў Беларусі, якія адлюстроўваюць трагічныя падзеі вайны 1812 года на тэрыторыі нашай краіны.

Зброя, уніформа і рыштунак, манеты, узнагароды, якія належалі салдатам і афіцэрам расійскай і напалеонаўскай армій — кожны прадмет мае сваю гісторыю і можа шмат расказаць пра тую эпоху дзякуючы дэталёвай атрыбуцыі.

Многія з прадметаў былі раней невядомыя шырокай грамадскасці і прадстаўлены ўпершыню. Выданне багата ілюстравана творамі мастакоў — удзельнікаў і сучаснікаў напалеонаўскіх войн.

Кніга прызначана для супрацоўнікаў музеяў, студэнтаў, гісторыкаў, археолагаў, калекцыянераў і ўсіх, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ