Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» ў Беластоку

02.03.2023 18:00 - 19:30 Klubokawiarnia Duży Pokój (Icchoka Malmeda 3) Бясплатнае

У чацвер, 2 сакавіка, завітайце на творчую сустрэчу з музыкам ды паэтам Віктарам Сямашкам.



Дата: 2 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Klubokawiarnia Duży Pokój, Icchoka Malmeda 3, Беласток 


Вас чакае канцэрт-прэзэнтацыя паэтычнае кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды» — аўтарская меладэкламацыя з уласным жа фартэпіянным акампанементам!

У кнізе сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 — 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі.

Віктар Сямашка — музыка, паэта, даследчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтар публікацый па гісторыі беларускага джазу, авангарду, рок-андэграўнду. На музычнай сцэне з канца 1990-х гг.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

03.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ