Прэзентацыя кнігі «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя» ў Вільні

22.05.2025 17:00 - 19:00 ЕГУ (аўд. 220) (Savičiaus g. 17) Бясплатнае



У чацвер, 22 траўня, у Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце ладзяць прэзентацыю кнiгi «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя».






У кнізе сабраныя творы больш як 50 аўтараў, сярод якіх Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Алесь Гарун, Натальля Арсеннева, Максім Танк, Уладзімер Караткевіч, Тацяна Сапач, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Адам Глёбус ды іншыя.

Усе творы прысвечаныя Вільні, якая ў прадмове да кнігі названая «галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, калыскай мадэрнай беларускай нацыі».

Мэта анталогіі — адлюстраваць зменлівасць горада ў часе праз эстэтычны водгук.

Асаблівай атмасферы кнізе надаюць архіўныя і сучасныя фотаздымкі Вільні ад класікаў беларускай фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Дзяніса Раманюка.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ