Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі ў Варшаве

03.03.2024 16:00 - 18:00 Музей Новай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі пра свет вачыма дзяцей палітвязняў «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» псіхолага Вольгі Вялічкі пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі.

Кніга напісаная па выніках двухгадовай працы з дзецьмі палітзняволеных. Аўтарка апісвае мары і сны беларускіх дзяцей, а таксама казкі, якія яны прыдумалі.

За два гады, што псіхолаг Вольга Вялічка працуе з дзецьмі палітзняволеных, яна пачула каля сотні такіх гісторый. У пэўны момант пачала іх запісваць. Перачытаўшы, усвядоміла: атрымалася яркае і жахлівае адлюстраванне свету, у якім жывуць сучасныя беларускія дзеці. Гэтая кніга — магчымасць і дарослым агледзецца вакол дзіцячымі вачыма.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher». Прадмову напісала нобелеўская лаўрэатка, ганаровая сябра Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч.

Дата: 3 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

Ілюстрацыя да кнігі, аўтар — Святан Птах.

Чытаць больш: 

Псіхолаг Вольга Вялічка: «Мы можам паглядзець, што адбываецца з намі, праз тое, як пачуваюцца нашыя дзеці



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ