Прэзентацыя кнігі Юры Грыбоўскага «Беларусы ў Войску Польскім (1919-1947)» у Лондане

26.06.2024 19:00 - 21:00 бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны (37 Holden Rd) Бясплатнае



У сераду, 26 чэрвеня, у Скарынаўскай бібліятэцы прэзентуюць кнігу Юры Грыбоўскага «Беларусы ў Войску Польскім (1919-1947)».






 Дата: 26 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны, 37 Holden Rd, Лондан



 Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусеветнай вайны і пасля яе заканчэння. 

Праца з’яўляецца вынікам шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расеі. 

Аўтар засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей. 



Прэзентацыя будзе на беларускай мове з перакладам на ангельскую. 


Таксама будзе магчымасць задаць пытанні аўтару падчас сесіі адказаў на пытанні і ў нефармальнай гутарцы. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ