Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант’яга: дзённік з пілігрымкі» ў Вільні

16.06.2026 19:30 - 21:30 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d) Бясплатнае
У аўторак, 16 чэрвеня, у Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Стэфана Корфа «З Порту да Сант’яга: дзённік з пілігрымкі».

Сезон пілігрымак ужо ідзе!

Самы час набыць турыстычныя кійкі, заплечнік, ракавінку з крыжом і выправіцца ў шлях.

Спадар Стэфан летась прайшоў шлях Сант’яга за адзінаццаць дзён, збіраючы пячаткі і мазалі. Штовечар ён запісваў свае ўражанні, з якіх потым і нарадзілася кніга.

На сустрэчы паразмаўляюць пра кнігу, пра шлях, пра смак гішпанскай кукурузы і знаёмства з аўстралійцамі, пра стаптаныя боты ды серныя крыніцы.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

15.07.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (ul. Wąska 5/LU1)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

15.07.2026 (19:00 - 21:00) Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ