Прэзентацыя новай кнігі Уладзімера Арлова ў Беластоку

29.04.2022 18:00 - 19:00 Падляшскі інстытут культуры (ul. Św. Rocha 14) Бясплатнае

29 красавіка Падляшскі інстытут культуры ў Беластоку запрашае на прэзентацыю кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».



Дата: 29 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Падляшскі інстытут культуры, ul. Św. Rocha 14, Spodki, Беласток

Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў двухмоўным варыянце ў 2021 г.

Дзеянне балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў — ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі да сучасных украінскіх паэтаў.

Амаль рэпартажны верызм спалучаецца з анірызмам, лірызм пераплятаецца з іроніяй і сарказмам, пачуццё гумару часта парываецца з пачуццём трагізму.

Чытаючы «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», мы здзяйсняем фантастычнае і займальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці. 

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

06.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ