Прэзентацыя праекта фатографкі Вольгі Бубіч «Мастацтва (не)забыцця» ў Берліне

26.05.2023 18:00 - 19:30 daadgalerie (Oranienstraße 161) Бясплатнае


У пятніцу, 26 траўня, фатографка Вольга Бубіч прэзентуе у daadgalerie свой праект «Мастацтва (не)забыцця».



 Дата: 26 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: daadgalerie, Oranienstraße 161, Берлін


Што і як мы памятаем?

Колькі і чаму мы забываемся?

Ці ёсць у нашых вынаходлівых і балючых успамінах нешта агульнае ў розных культурах і нацыях?

 Ці можа няўлоўная прырода нашай памяці быць выкарыстана рэпрэсіўнымі рэжымамі для прасоўвання памылковай памяці і навязвання розных версій мінулага?

У сваім праекце спадарыня Вольга адыходзіць ад звычайнай працы журналіста і фатографа ў бок «захавальніка памяці» — чалавека, які займаецца даследаваннем (ня)бачнай тканіны ўспамінаў беларускіх жанчын і ЛГБТК+ людзей.


У гутарцы спадарыня Вольга падзеліцца ідэямі свайго даследавання і пакажа, як клопат пра асабістыя ўспаміны можа ператварыцца ў клопат пра нацыю і народ.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 (20:30 - 22:00) Hanzas perons (Hanzas iela 16A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ