Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 20:30 - 22:00 Hanzas perons (Hanzas iela 16A) 25 еўра

У чацвер, 30 ліпеня, у Рызе ў межах фестываля сучаснага танца HOROS адбудзецца танцавальны спектакль «Clap & Slap». 



Ролі выконваюць Агніетэ Лісіцкінайтэ (Літва), Ігар Шугалееў (Беларусь). 


Гэты танцавальны спектакль даследуе складаную і паралізуючую напружанасць, якая ўзнікла ва Усходняй Еўропе — асабліва паміж Літвой і Беларуссю — пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года. 

Без наіўнай спробы даць гатовыя рашэнні палітычных ці ваенных канфліктаў, ён запрашае да роздуму: 

 Дзе мяжа паміж адказнасцю і віной, нацыяналізмам і патрыятызмам, самаабаронай і агрэсіяй, даверам і імкненнем абараніць сябе? 

 Як падтрымліваць баланс паміж неабходнасцю абараняцца і рызыкай адлюстравання той самай агрэсіі, з якой мы змагаемся? 

 Ці магчыма паважаць адрозненні адно аднаго, абараняць асабістыя меркаванні і свабоды, не парушаючы правоў іншых? 


Мова спектакля — ангельская. 


Квіткі коштам 25 еўра бярыце па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Фестываль самаразвіцця MY WAY ў мінскім батанічным садзе

25.07.2026 11:00 - 26.07.2026 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ