Прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі» ва Уроцлаве

20.05.2025 17:30 - 19:00 Славянская бібліятэка (зала 3) (Rynek 58) Бясплатнае

 

У аўторак, 20 траўня, ва Уроцлаве адбудзецца прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі».





Антось перажывае страту свайго вернага сябра, бігля Аргуса. Да таго ж яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб не мае будучыні.

Калі ж знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён, спрабуючы ўцячы ад рэчаіснасці і справіцца з унутраным болем, адразу згаджаецца.

Шэраг таямніц на шляху нашых герояў змушаюць іх па-новаму паглядзець на сваё мінулае і задацца пытаннем, якія яшчэ сакрэты могуць хавацца ў гэтых сшытках?

І галоўнае — ці паспеюць Антось і яго знаёмая знайсці адказы на ўсе пытанні?


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Сучасны авангард Віктара Пятрова» ў Мінску

15.05.2026 18:00 - 30.05.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Квіз «Пытаннечкі» ў Познані

27.05.2026 (18:00 - 20:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ