Квіз «Пытаннечкі» ў Познані

27.05.2026 18:00 - 20:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32) Бясплатнае
У сераду, 27 траўня, у Познані адбудзецца квіз «Пытаннечкі» на тэму мясцовай самаарганізацыі беларусаў у Польшчы з журналістам Паўлам Свярдловым.

Вас чакае 40+ пытанняў пра роварныя сцежкі і зялёныя зоны, партыцыпацыйныя бюджэты і выбары мэраў, Магдэбург, Брэст, Беласток, Кракаў, Познань і шмат што іншае.

Прыз пераможцам — кніжкі Змітра Лукашука пра Беларускую нацыянальную ідэю!

Таксама будзе дыскусія з блогерам і журналістам Аляксандрам Кныровічам і палітычным аналітыкам Андрэем Ягоравым.

На дыскусіі паспрабуюць разабрацца:

  • як праходзіць адаптацыя, інтэграцыя і асіміляцыя беларусаў;
  • як беларусам выбудоўваць адносіны з нацыянальнай большасцю;
  • што такое адказная грамадзянскасць і як яна праяўляецца ў эміграцыі;
  • якія формы самаарганізацыі працуюць і што можна рабіць разам.
Уваход вольны. На квіз рэгіструйце каманду ці запісвайцеся самастойна па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

23.05.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ