ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя рамана «Свінні» Аляксандра Чарнухі ў Варшаве

06.05.2022 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

6 траўня Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве ладзіць прэзентацыю дэбютнага рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні».



Дата: 6 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

Раман «Свінні» — гэта несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны.

Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу.

Адмысловы госць імпрэзы — NaviBand.

Аляксандр Чарнуха — беларускі журналіст, які больш за дзесяць год працаваў у незалежных медыя. «Свінні» — гэта дэбютны раман аўтара, які ён пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.


Вам можа быць цікава

Вечар беларускага фэнтэзі ў Мінску (16+)

22.01.2026 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Майстар-клас па ляўкасе ў Мінску (12+)

01.02.2026 (14:00 - 16:00) мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Kurwadziki і Алесь Дзянісаў у Вільні

07.02.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ