Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» & канцэрт-імправізацыя Андрэя Штайнке ў Берліне

26.09.2025 20:00 - 22:00 Panda Platforma (Knaackstr. 97, 10435) Бясплатнае

Раман-лабірынт беларускага эмігранта, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. У загадкавым тунэлі пад Берлінам галоўнаму герою давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.
Дата: 26 верасня

Час: 20:00 (час мясцовы)

Месца: Panda Platforma, Knaackstr. 97, 10435 Berlin

Мадэратарка сустрэчы — Ірына Герасімовіч

Мерапрыемства ўключана ў праграму Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які пройдзе ў Берліне з 25 па 27 верасня.

Кніга Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» выйшла ў выдавецтве Skaryna Press ў межах акцыi 33 Books for Another Belarus пры падтрымцы Goethe-Institut im Exil.

Мерапрыемства пройдзе па-беларуску і па-нямецку.

Пасля мерапрыемства адбудзецца афтэрпаці.




Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

11.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ