Прэзентацыя кніг "Патаемная спадчына" ў Кракаве

17.01.2026 17:00 - 18:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Данаты

У суботу, 17 студзеня, Кніжны Вырай запрашае на прэзентацыю зборнікаў казак пра беларускіх жанчын "Патаемная спадчына".


Гэта натхняльныя гісторыі пра талент і памкненні дзяячак, чые імёны амаль не ўзгадваюцца ў падручніках.

У праграме:

  • кароткі расповед пра праект;

  • чытанне казкі;

  • майстар-клас па вырабе кніжных закладак.

Вядучыя:

  • Таццяна Гайдук, гістарычка, экскурсаводка, адукатарка

  • Наталка Кукс, мастачка, аўтарка праекта

Мерапрыемства прызначана для дзетак да 12 гадоў, але дарослым будзе таксама цікава. Уваход вольны, данаты вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ