Лекцыя «Бачнасць жанчын-мастачак» у Вільні

14.03.2026 14:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае


У суботу, 14 сакавіка, суполка «Іншыя» запрашае на лекцыю «Бачнасць жанчын-мастачак: права быць прафесіяналкай, а не проста „музай“ ці „жонкай“.





 Доўгі час гісторыя мастацтва пакідала жанчын у ценю, адводзячы ім ролі натхняльніц або спадарожніц выбітных майстроў. Але за кожным „музычным“ вобразам стаяла асоба, якая вымушана была змагацца за сваё права на прафесійную незалежнасць, уласны голас і прызнанне. 

 Што такое female gaze ў мастацтве? 

 Як мастачкі ператваралі тэмы мацярынства, штодзённасці і нават перажытага гвалту ў маніфесты сілы? 

На сустрэчы пагавораць пра: 

 Артэмізію Джэнтылескі — як праз мастацтва пераадолець траву і здабыць права на справядлівасць 

 Берту Марызо — пра выбар паміж сям’ёй і кар’ерай і важнасць прафесійнага сястрынства 

 Шарлоту Саламон — пра тое, як захаваць свой голас нават у нечалавечых умовах 

 Марыну Абрамавіч і Улая — пра раўнапраўе і тое, дзе пралягае мяжа паміж „Я“ і „Іншым“ 

Фармат — лекцыя + абмеркаванне. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у Віцебску

16.04.2026 (12:30 - 14:30) канферэнц-зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Традыцыйныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

17.04.2026 (17:00 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ