Прэзентацыя беларускай настолкі «Веру — НеВеру» ў Вільні

16.03.2022 18:30 - 20:00 (Pylimo g. 6) Бясплатнае

16 сакавіка суполка «Жывая Бібліятэка» прэзентуе ў Вільні настольную гульню «Веру — НеВеру», якая дапамагае разабрацца ў праблеме дыскрымінацыі ў Беларусі.



Дата: 16 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Pylimo g. 6, Вільня

Гульня «Веру — НеВеру» уяўляе сабой набор з 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і нашае грамадства; некаторыя з гэтых фактаў з’яўляюцца праўдай, некаторыя — не. Удзельнікі, якія могуць гуляць як паасобку, так і камандамі, абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а пасля даюць адказ: «веру» або «не веру». Пасля гэтага агучваюцца сапраўдныя факты.

Прыходзьце абмяркоўваць дыскрымінацыю гуляючы!

Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы да канца дня 15 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ