У пятніцу, 20 сакавіка, у Вільні ў рамках першага Штогадовага экспертнага семінара па літоўска-беларускім адбудзецца прэс-канферэнцыя з прэзентацыяй вынікаў даследавання «Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы».
Даследаванне праведзена інстытутам «Палітычная сфера» у партнёрстве з кампаніяй Spinter tyrimai і Універсітэтам Вітаўта Вялікага і базуецца на апытанні грамадскай думкі жыхароў Літвы — нацыянальная рэпрэзентатыўная выбарка 1000 чалавек.
Вынікі адлюстроўваюць апошнія тэндэнцыі ў стаўленні жыхароў Літвы да беларусаў, які жывуць у Літве, уладаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама да праблемы «літвінізму» і пагроз нацыянальнай бяспекі, унёску беларусаў у эканамічнае развіццё Літвы, палітыкі санкцый і магчымага супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама іншых важных тэм.
Таксама будзе праведзена параўнанне стаўлення да беларусаў у Літве, Украіне, Польшчы і Латвіі.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія з магчымасцю задаць пытанні па даследаванні і праблемам стасункаў паміж Літвой і Беларуссю.
Спікеры:
Андрэй Казакевіч (доктар палітычных навук, Інстытут «Палітычная сфера»)
Шарунас Лекіс (доктар палітычных навук, Універсітэт Вітаўта Вялікага)
Працоўныя мовы — беларуская і літоўская (паслядоўны пераклад).
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.