Прэзентацыя выставы «ДОМ» у Познані

31.05.2025 - 10.06.2025 17:00 - 20:00 КУТ (Kramarska, 32) Бясплатнае

 

У пятніцу, 31 траўня, у фундацыі «Кут» прэзентуюць выставу «ДОМ».





«ДОМ» - гэта калекцыя ўпрыгожванняў, створаная беларускімі дызайнеркамі Настассяй Рагачовай (брэнд MOKASH) і Марыяй Рэзанавай (брэнд NATURREAMS).

Гэта візуальнае разважанне аб пошуках свайго ўнутранага дома. Аб нашых каранях, доме, радзіме і сапраўдным, што на самой справе мае сэнс.


Вас чакае:

 

  • прэзентацыя праекта
  •  выстава-продаж упрыгожванняў
  •  народныя спевы з жаночым гуртом «Гаманіна»
  •  паэтычная майстэрня з паэткай Ганнай Шакель
  •  гарбатка і салодкі стол


Працуе выстава да 10 чэрвеня.

Запісвайцеся праз тэлеграм.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Мсціслаўскі фэст 2026

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 02:00 Замкавая гара

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ