Прэзентацыя альбома «хроснай маці беларускага акцыянізу»

06.02.2015 19:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

6 лютага (пятніца) у 19-00 у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана» , дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).

У 2012 годзе ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом «Беларускі авангард 1980-х», першае і адзінае на сённяшні дзень выданне, дзе ў хроніцы, імёнах і працах зафіксаваная адна з найважнейшых старонак нашай сучаснай гісторыі. Рэзананс, які выклікаў гэты каталог, стаўся для праекта «pARTisan» імпульсам адкрываць і далей «забытыя» феномены і аўтараў, без якіх немагчыма ўявіць сабе сучаснае беларускае мастацтва. І ўжо тады было зразумелым, што немагчыма яго ўявіць без асобы Людмілы Русавай.

«Пра Людмілу Русаву ў 1990-х казалі як пра лідара руху авангарду ў Беларусі, хросную маці беларускага акцыянізму. Яна аўтар першага перформансу і першай арт-кнігі ў Беларусі. Людміла Русава працавала ў розных жанрах мастацтва, не баялася эксперыментаў. У выніку з’явіліся шэраг жывапісных палотнаў, аб’екты, інсталяцыі, фотакалажы, перформансы, відэапраекты, арт-кніга і многае іншае. Праекты і даследаванні Русавай заўжды злучаліся з перадавымі ідэямі сусветнага мастацтва. Віртуальнымі апанентамі для яе былі такія прызнаныя майстры, як Іў Кляйн, Марына Абрамавіч, Андрэй Таркоўскі, Казімер Малевіч. «Творчая біяграфія» Людмілы Русавай — гэта ўдзел у прыблізна 100 выставах і праектах, палова з якіх, паводле ейнага вызначэння, «чыста авангардныя».» (Наталля Янкоўская. Кніга. Людміла Русава).

У прэзентацыі прымуць удзел: Наталля Янкоўская, Адам Глобус, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, а таксама сябры і калегі мастачкі. Будзе дэманстравацца відэа з працамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.

6 лютага, 19-00

Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)


Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой у Заслаўі

14.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ