У наступныя пятніцу і суботу, 10 і 11 ліпеня, Цэнтр новых ідэй ладзіць у Варшаве сустрэчу «Beyond Grants: грошы, прыватныя фонды і сталы фандрайзінг».
Як грамадскім арганізацыям прыцягваць фінансаванне па-за межамі інстытуцыйных фондаў?
Ці можа НКА супрацоўнічаць з бізнесам — і як зрабіць свой праект цікавым для прыватных партнёраў?
Як працуюць прыватныя фонды і што дапамагае выбудоўваць з імі доўгатэрміновыя, даверлівыя адносіны?
Усё абмяркуюць.
У праграме — практычныя інсайды ад экспертаў Maldzis, TEDxMinsk & TEDxUlicaMińska, а таксама прыкладная экспертыза пра матывацыю донараў, каштоўнасную прапанову, сторытэлінг, камунікацыю імпакту і фандрайзінгавую стратэгію ад дасведчаных фандрайзераў.
Запрашаюцца беларускія НКА, фандрайзеркі і фандрайзеры, арганізатаркі і арганізатары ініцыятыў, прадстаўніцы і прадстаўнікі медыясектара, праваабаронцы.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да 12.00 8 ліпеня. Там жа глядзіце і праграму.