Прэзентацыя альбома “Kufar” гурта Re1ikt

10.11.2016 19:00 - 19:00 Бар "Бруге" (Партызанскі праспект, 6А) 10р. - 15 р.

10 снежня ў мiнскiм клубе “Бруге” пройдзе прэзентацыя пятага па лiку альбому “Kufar” гурта Re1ikt. Музыкі рыхтуюць вялікі сольны канцэрт з удзелам цікавыя гасцей і, вядома ж, сюрпрызамі.

Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з ухваленым крытыкамі ды слухачамі дыскам “Лекавыя травы” (лепшы беларускі рок-альбом мінулага года па ўзнагародах Experty.by і Rock Profi) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт – гімн футбольнага клуба “Крумкачы”, а таксама джаз-рокавы дуэт “Толькі снег” з саксафаністам Krabmabambula Паўлам Аракелянам на словы Янкі Купалы).

“Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, наша прырода, наша культура, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой”, – распавядае пра канцэпцыю новага альбома Алесь Дземідзенка.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Сёння Re1ikt лічыцца адным з найлепшых рок-гуртоў Беларусі. Паслухайце “Kufar” ў Сеціве і вы абавязкова захочаце прыйсці на прэзентацыю.

10 снежня, бар “Бруге” (Партызанскі праспект, 6А)

Пачатак: 19:00
Квіткі: bezkassira.by

Першыя 100 – 10р.

Астатнія – 12р.

У дзень канцэрта – 15р.

 

 


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ