Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка” Рышарда Капусцінскага

24.11.2016 19:00 - 19:00 Галерэя ТUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Уваход вольны

24 лістапада а 19-ай гадзіне ў Галерэі ТУТ.БАЙ (Мінск, пр. Дзяржынскага, 57. Бізнэс-цэнтр Omega Tower, 9 паверх ) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка”.

Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі – легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, –  пераломны  для асэнсавання свайго шляху і ўласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Заплюшчыце вочы і ўявіце Афрыку. Які малюнак паўстае перад унутраным зрокам? Бясконцая залатая савана, ганарлівыя  ільвы, велічныя сланы? Чародка худзюткіх дзяцей з вялізнымі вачыма, поўнымі надзеі? Прыгожыя жанчыны з даўгімі шыямі ў металічных бранзалетах? У вашых руках кніга “Чорнае дрэва” – самае сэрца Афрыкі. Ключ ад далёкага, таямнічага кантынента, поўнага магіі, любові і смерці. Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікай галечай, дзе цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” пры фінансавай падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука і  асабістага сакратара Капусцінскага Бажэны Дудко. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Надасць вечару адпаведны настрой выступ беларускага гурта “НАГУАЛЬ”з праграмай, якая складаецца з аўтарскіх кампазіцый на стыку беларускага і афрыканскага фальклору, а таксама з мноствам іншых стылістычных элементаў. Акрамя аўтарскага матэрыялу, будуць выкананы дзве народныя беларускія песні “Талака” і “Яблынь Мая “з выкарыстаннем афрыканскіх інструментаў балафона, джамбея і дарбукі.

Літаратурна-музычны вечар пад назваю “Афрыканская ліхаманка. Тут.бай” стане заключнай сустрэчай у рамках “Месяца польскай літаратуры -2016”.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па сапоцкінскіх пісанках у Гродне

09.04.2026 (18:00 - 20:00) раённы культурна-інфармацыйны цэнтр (Азёрская шаша, 5)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ