Прэзентацыя калінінградскага літаратурна-мастацкага часопіса “Берега”

19.10.2017 18:00 - 18:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

19 кастрычніка 2017 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя калінінградскага літаратурна-мастацкага часопіса “Берега” ў межах міжнароднага праекта “Літаратурны глобус” да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

У часопісе “Берега” прадстаўлены творы як вядомых аўтараў, такіх як Мікалай Іваноў, Аляксандр Праханаў, Уладзімір Крупіна, Юнна Морыц, Дыяна Кан, Вячаслаў Лютый, Валянцін Курбат і многіх іншых, так і маладых, менш вядомых, але яркіх і таленавітых аўтараў з Расіі, Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Часопіс багаты на разнастайнасць рубрык, акрамя традыцыйных – паэзія, проза і публіцыстыка, крытыка, мастацтва і культура, гісторыя і краязнаўства, юбілейныя літаратурныя даты, –нязменнай цікавасцю карыстаюцца рубрыкі “Рускі свет без межаў”, “Пераклады”, “Маладыя берагі”.

У некалькіх апошніх нумарах альманаха публікаваліся вядомыя беларускія аўтары – Міхаіл Пазнякоў, Анатоль Аўруцін, Таццяна Жылінская, Яўген Жываглод, а таксама доктар філасофскіх навук Валерый Старжынскіх, Тамара Кавалёнак і многія іншыя.

Прэзентацыі часопіса “Берега” адбываюцца ў розных гарадах і краінах, і кожны раз – цудоўная нагода сустрэцца з таленавітымі пісьменнікамі, натхніцца аўрай творчасці. Гэтым разам пад гасцінным дахам Дома беларускага Песняра збяруцца вядомыя беларускія літаратары і заўзятыя чытачы. Спецыяльна запрошаны госць – Лідзія Давыдзенка, галоўны рэдактар часопіса “Берега”, старшыня Калінінградскай Асацыяцыі творчых саюзаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза журналістаў Расіі, кандыдат філасофскіх навук. Сустрэча будзе мець канцэртны характар – прагучаць вершы і песні ў выкананні Таццяны Жылінскай і Тамары Кавалёнак.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ