Прэзентацыя кнігі “100 крокаў да ўстойлівага развіцця”

22.01.2019 14:30 - 14:30 Бібліятэка Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (вул. Серафімовіча, 11) Уваход вольны

22 студзеня адбудзецца прэзентацыя кнігі “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка. Нататкі для эксперта, актывіста мясцовай супольнасці, дэпутата, мэра”.

Аўтар кнігі – Алег Сівагракаў – сістэматызуе досвед сваёй шматгадовай працы ў рэчышчы ўстойлівага развіцця на рэгіянальным і мясцовым узроўні – у абласцях і раёнах, гарадах і вёсках, мікрараёнах і школах, у Беларусі і за мяжой.

Кніга падрыхтавана ў межах “Школы мэраў” – сумеснай праграмы АДУ “Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Мэта выдання – дапамагчы новым і дасведчаным удзельнікам мясцовага развіцця (дэпутатам і супрацоўнікам выканкамаў, прадстаўнікам недзяржаўных арганізацый і мясцовым актывістам, жанчынам і мужчынам, пажылым і моладзі) у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ўстойлівае развіццё тэрыторый і супольнасцяў.

Прэзентацыя адбудзецца ў бібліятэцы Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці ў Мінску па вул. Серафімовіча, 11 (каля станцыі метро “Пралетарская”), 7-мы паверх, пакой 703. Пачатак у 14:30.

Падзея ў Facebook.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ