Прэзентацыя кнігі А. Тамковіча “Няскораны Марыніч”

01.12.2015 15:00 - 17:00 Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава (Вільнюс, вул. Латака, 3) Бясплатнае

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава мае гонар запрасіць Вас на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Няскораны Марыніч”.  Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Міхаілу Марынічу, беларускаму дыпламату, а потым і палітвязню, пройдзе 1 снежня ў 15.00 у Беларускім ДПЧ імя Б. Звозскава (Вільнюс, вул. Латака, 3).

Кніга «Няскораны Марыніч» складаецца з трох моўных версій – англійскай, беларускай і рускай –  і месціць у сабе апошнія развагі і мноства фотаздымкаў з уласнага архіва Міхаіла Марыніча – беларускага палітыка, дыпламата, а пазней і палітвязня. Марыніч быў паслом у Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, займаў пасаду міністра знешніх эканамічных сувязяў, аднак пасля пераходу ў апазіцыю ён трапіў за краты. Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсіяў, а суд над ім – несправядлівым.

Міхаіл Марыніч памёр 17 кастрычніка 2014 года. Разам з аўтарам на прэзентацыі выступіць таксама былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. Мадэратарам мерапрыемства выступіць сябра рады «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка.

Аляксандр Тамковіч – журналіст, аўтар шэрага кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыў на лёсы людзей – палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Гэта ўжо 17-я кніга Аляксандра Тамковіча пра дзеячоў беларускай палітыкі, культуры і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці.

Прэзентацыя будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на англійскую.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 30 лістапада ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org. Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефоне +370 5 212 77 03.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ