Прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселька “Marginalis”

11.11.2016 17:00 - 17:00 прастора “Верх” (вул. Куйбышава 22, 6 паверх (6 корпус завода Гарызонт)) Уваход вольны

Прэзентацыя кнігі “Marginalis” адбудзецца 19 лістапада ў 17:00 ў прасторы “Верх” па адрасе Куйбышава 22, 6 паверх (6 корпус завода Гарызонт). У прэзентацыі прымуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і музыкі.

Marginalis – насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго “я” героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман “Marginalis” быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане аб’ёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам “Рэкорды Куфара”.

Сачыць за навінамі пра раман можна праз хэштэг #Marginalis

Звесткі пра аўтара:

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій “Буцэфал”, кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта “Народны журналіст”.

Публікаваўся ў такіх часопісах, як “Дзеяслоў”, “Маладосць”, “Паміж”, “pARTtisan”, а таксама ў зборніку “Параходзік сучаснасці”.

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселька “Дзіцячы маніфест” выйшла летась ды была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі “Дэбют” і лонг-ліст “Гедройца”.

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па маляванні пастэллю «Формы колеру» ў Мінску

18.09.2025 (17:00 - 19:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ў Гданьску

12.10.2025 (19:00 - 20:00) Gdański Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ