Прэзентацыя кнігі Міхала Бараноўскага

22.12.2016 19:00 - 22:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Cябры, не так даўна ў серыі “Пункт адліку” выйшла мая кніга вершаў з прэўкраснай і абсалютна незапамінальнай назвай “VOLUMEN.1”
Мне падаецца, гэта добрая нагода сустрэцца. Таму з вялікім задавальненнем запрашаю Вас 22 снежня а 19-й гадзіне на прэзентацыю.

Дапамогуць разабрацца з тым, што ў выніку працы атрымалася:

– Ксенія Шталенкова, якая зрабіла ўсё, каб кнігу было прыемна і цікава гартаць;

– Ціхан Чарнякевіч, добры дзядзька-рэдактар;

– Юля Мацук, карэктар кнігі і дарадчык;

– Надзея Процька і гурт “Нельга забыць”.

Ахвотныя змогуць прыдбаць зборнік і атрымаць, пры жаданні, аўтограф.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а

Усе пытанні сюды: https://vk.com/mihal_baranouski

Арганізатары: Літаратурны музей Максіма Багдановіча і суполка “Вежа міру”


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ