Прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”

18.03.2018 16:00 - 16:00 Кнігарня "Абажурчык" (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ “Мега”, пав 336. 5 паверх) Уваход вольны

Увага! Сапраўдны цуд у кнігарні “Абажурчык”! Прэзентацыя дзіцячай кнігі!

У госці завітае акцёр, казачнік, драматург, культуролаг Васіль Дранько – Майсюк!

Ён распавядзе і пакажа нам усё пра выдатнейшую кнігу
Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”.

Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая азбука ў цвёрдай вокладцы!
Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатнейшыя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Кнігу можна набыць адразу на прэзентацыі!

Уваход вольны! Але патрэбна зарэстравацца паставіўшы “+” у каментарах.

Чакаем усіх жадаючых 18 сакавіка(нядзеля) у 16 гадзін у Абажурчыку!

Некалькі слоў пра выступоўцу:
Васіль Дранько-Майсюк – аўтар п’есы “Пясняр” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Горкага, Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2016 г.), Лаўрэат IV Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшая пастаноўка паводле твора беларускага аўтара” (2016 г.). Літаратурны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, выкладчык акцёрскага майстэрства ў шэрагу Мінскіх дзіцячых цэнтраў, супрацоўнічае з культурніцкімі часопісамі і газетамі, дзе піша літаратуразнаўчыя артыкулы. Як рэжысёр, драматург і акцёр ажыццявіў на сцэне мінскай філармоніі шэраг пастановак (“Канцэрт для Шагала, Паэта і Аркестра”, “Музычныя прыгоды вушастага Бурыдуса”).

Падтрымка іпрэзы – Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі”


Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Свята хлеба» ў «Суле»

26.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ