Прэзентацыя кнігі Тані Скарынкінай

22.02.2016 19:00 - 22:00 кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

22 лютага (панядзелак) У кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) паэтка Таня Скарынкіна прэзентуе кнігу прозы  “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”.

Уваход – вольны. Пачатак а 19.

Крыху пра аўтара. Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў горадзе Смаргонь. Выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам, калумністам. Друкавалася ў айчынных папяровых выданнях «Зорька», «Першацвет», «Няміга літаратурная», «Маладосць», «Народная воля», «Мінская школа”, “Arche”. У маскоўскім «Воздухе», у часопісах «Крещатик» (Германія), Лава (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расея), у сеткавых выданнях «Полутона», TextOnly, «Двоеточие», Лиterraтура і інш. Вершаваныя зборнікі: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013) і «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014). Вершы перакладаліся на іўрыт, на польскую, чэшскую, італьянскую і англійскую мовы. Сябра ПЭН-цэнтра.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ