Прэзентацыя максі-сінгла “Да неба” Крамы

17.11.2018 19:00 - 19:00 Клуб Coyote (пр. Незалежнасці, 117а) ад 25 рублёў

Гурт “Крама” запісаў максі-сінгл “Да неба” і прэзентуе яго на канцэрце 17 лістапада ў мінскім клубе Coyote. Максі-сінгл выдаецца на фізічных носьбітах – кампакт-дысках – і змяшчае запісы трох песень. “Да неба” прысвечаная памяці мастака і паэта Міхала Анемпадыстава — “Крама” аднавіла даўнюю малавядомую кампазіцыю групы “Бонда”, дзе Ігар Варашкевіч быў вакалістам. Студыйную версію нарэшце атрымала трэцяя частка песеннай гісторыі пра Стэфку — “Стэфка пра 30 год”. Трэці трэк – абсалютна новая песня “Не твая вайна”, створаная ў лепшых традыцыях гэтай легендарнай беларускай каманды.

На працягу гісторыі не ўсе свае студыйныя вопыты “Крама” лічыла ўдалымі, але на гэты раз запісвалася на польскай студыі Rembrandt у Беластоку, мастэрынгам займаўся вядомы спецыяліст Марэк Кубік. Музыкі спадзяюцца, што ўсе тры кампазіцыі будуць запатрабаваныя і ў радыёэфірах, бо запісы якасныя, а песні як заўсёды добрыя.

У асцярожных планах групы папоўніць і сваю не вельмі багатую калекцыю кліпаў, зняць у Кіеве відэа на песню “Стэфка праз 30 год”. Ігар Варашкевіч зазначае, што “Крама”, працуючы за мяжой, хоча павысіць узровень.

Акрамя песенных прэм’ер і прэзентацыі новага максі-сінгла на канцэрце 17 лістапада ў клубе Coyote традыцыйна прагучаць і любімыя народам творы групы “Крама”, можна будзе і паспяваць разам, і адчуць сапраўдную рок-атмасферу – пляцоўка клуба Coyote дазваляе гэта зрабіць.

17 лістапада, 19.00

Квіткі: танцпол 25 р., месцы за столікамі – 28-38 р.

Клуб Coyote, Мінск, пр. Незалежнасці, 117а

 тэл. +375 29 1906666

Інфалінія: +375 44 5517706, +375 29 8517706

 


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле гуртом «Relikt» у Таліне

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tn 7)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ