Прэзентацыя манаграфіі «Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине»

10.12.2014 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Хочаш паразмаўляць пра гэта?

10 снежня ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37/а, уваход злева)  адбудзецца  прэзентацыя калектыўнай манаграфіі «Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине».

У прэзентацыі бяруць удзел:

адмыслова запрошаныя эксперты, удзельнікі эмпірычных даследванняў, а такссама аўтары манаграфіі – Ірына Глухава, Вольга Орышава, Таццяна Шчытцова.

Уваход – вольны, запрашаем усіх ахвочых!

крыху пра манаграфію. Манаграфія прысвечаная комплекснаму вывучэнню індывідуальнай псіхалагічнай дапамогі як сацыяльнага феномена, які атрымаў шырокі распаўсюд у постсавецкіх Беларусі ды Украіне. Абапіраючыся на вынікі эмпірычных даследванняў, аўтары манаграфіі імкнуцца прасвятліць, якія працэсы павінны былі адбыцца і якія трансфармацыі патрабаваліся для таго, каб у новаствораных постсавецкіх краінах паўстаў і распаўсюдзіўся сацыяльны феномен, які раней быў вядомы адно з заходніх кінастужках – феномен індывідуальнай гутарковай псіхатэрапіі.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ