Прэзентацыя новай канцэнтрацыі ECLAB «Сучаснае мастацтва і тэатр»

25.11.2015 18:30 - 21:00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

25 лістапада (серада) у галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца Прэзентацыя новай канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Пачатак а 18:30.

Дырэктар праекта Аляксандр Адамянц і кіраўнікі канцэнтрацыі Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз распавядуць:

– пра праграму, канцэпцыю і задачы  канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр»;  

– пра асаблівасці новай канцэнтрацыі;

– пра тое, як паступіць на дадзеную канцэнтрацыю;

– пра курсы, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.

А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Пра канцэнтрацыю  «Сучаснае мастацтва і тэатр»:

Сучаснае (contemporary) мастацтва і тэатр – складаныя сінтэтычныя з’явы, якія задзейнічаюць розныя віды мастацтваў і выразных сродкаў. Сёння паміж тэатрам і сучасным мастацтвам сціраюцца межы, а традыцыйныя, «статычныя» ўяўленні пра іх прыроду размываюцца. Канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» уяўляе сабой сінтэтычны і міждысцыплінарны эксперымент, які будзе спалучаць тэорыю і практыку, аналіз і рэалізацыю творчых ідэй. У ходзе навучання студэнты будуць вывучаць знакавыя тэарэтычныя тэксты, удзельнічаць у дыскусіях і вучыцца практычным навыкам. Улічваючы ўплыў рынку на сферу мастацтва, мы вырашылі таксама ўключыць у праграму курс лекцый і практыкум па арт-менеджменце.

Падрабязней пра канцэнтрацыю і курсы канцэнтрацыі можна прачытаць тут: www.eclab.by/concentrations/sovremennoe-iskusstvo-i-teatr

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts.

Уваход вольны.
Будзем рады вас бачыць!

Мерапрыемства ў Facebook

Мерапрыемства ў ВКонтакте


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ