Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

24.04.2026 - 26.04.2026 19:15 - 20:15 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12) 100 PLN
24, 25 і 26 красавіка (гэта пятніца, субота і нядзеля) ва Уроцлаве граюць спектакль «Un-packing» паводле п’есы Мікіты Ільінчыка.

«Un-packing» — гэта супольная пастаноўка Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве.

Яўганна, леваліберальная кандыдатка з Падляшша, запрашае ўцекачоў з Усходу да ўдзелу ў выбарчым роліку.

Журналістка Марта вельмі хоча ёй дапамагчы, але не ведае, як за гэта ўзяцца. Бачачы гэта, тэлевізійны аператар пачынае ўсё больш уцягвацца ў запіс роліка.

Гэта запускае ланцуг нечаканых падзей, што прымушаюць герояў сутыкнуцца з забытымі і неадпрацаванымі тэмамі, звязанымі з польска-беларускай гісторыяй.

26 красавіка спектакль будзе ісці з цітрамі на беларускай і ангельскай мовах.

Квіткі коштам 100 злотых поўны, 70 злотых ільготны бярыце па спасылцы.

Дата: 24, 25 і 26 красавіка

Час: 24 і 25 красавіка — 19.15, 26 красавіка — 18.15 (час мясцовы)




Вам можа быць цікава

Сямейная імпрэза ў Варшаве

31.05.2026 (11:00 - 15:00) музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6,)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ