Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча

24.07.2014 19:00 - 22:00 Кнігарня "Галіяфы" (вул. Валгаградская, 4А) Бясплатнае

Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.

Аформіла кнігу мастачка Кацярына ДУБОВІК.

Прэзентацыя кнігі запланаваная на 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы” (Менск, вул. Валгаградская, 4А)

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”


Вам можа быць цікава

Саракавіны памяці Святланы Курс у Вільні

29.08.2026 (10:30 - 14:00) праваслаўная капліца святога Лявонція Карповіча (Bokšto gatvė 4)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ