Прэзентацыя новай кнігі Барыса Пятровіча

06.03.2015 18:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

6 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай празаічнай кнігі Барыса Пятровіча — “Пуціна”.

У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел: 

Уладзімер Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка.

Спецыяльны госць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі.

Імпрэза пройдзе ў межах “Марафону падтрымкі кнігарні “Логвінаў”.

Напрыканцы адбудзецца аўтограф-сесія.

Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны.

 

Крыху пра кнігу. У “Пуціну” ўвайшлі аповесці “Стах” і “Пуціна”, у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ