Прэзентацыя новых тамоў серыі “Мая беларуская кніга”

05.10.2016 18:30 - 22:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Выдавецтва «Папуры» выпускае 13 новых тамоў серыі «Мая беларуская кніга». Сярод аўтараў — Кастусь Тарасаў, зноў Уладзімір Караткевіч, Янка Маўр, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў і Эліза Ажэшка.

Абноўленае выданне ўключае шмат гістарычных твораў, а ў поўны спіс уваходзяць: «Мёртвым не баліць» і «Жоўты пясочак» Васіля Быкава, «Крывавы патоп», «Скарбы князёў Радзівілаў» і «Тры жыцці княгіні Рагнеды» Кастуся Тарасава, «Зброя» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ўладзіміра Караткевіча, «Амок» і «Чалавек ідзе» Янкі Маўра, «Полацкая шляхта» Вайніслава Казіміра Суліма-Савіч-Заблоцкага, «Кароль у Нясвіжы. 1784» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Родныя дзеці» і «Сказ пра Лысую гару» Ніла Гілевіча і «Хам» Элізы Ажэшка.

Раней было выдадзена 30 кніг, сярод якіх апавяданні Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, вершы Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча ды іншых выдатных аўтараў.

Прэзентацыя новых тамоў адбудзецца 5 кастрычніка ў 18.30 у Музеі Багдановіча ў Траецкім прадмесці. У прэзентацыі возьмуць удзел сябры рэдакцыйнай рады серыі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі нашых класікаў Мікола і Сяргей Гілевічы, Алена Сінкевіч, Андрэй Фёдараў, якія распавядуць пра новыя кнігі, падзеляцца ўспамінамі пра іх аўтараў.

У музычнай частцы імпрэзы выступіць Лявон Вольскі — унук перакладчыка рамана Майсея Кульбака «Зельманцы» Віталя Зэйдэль-Вольскага.

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

tut.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ